4 траўня 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на смеццявозы ўсталёўваюць відэакамеры

4
У Менску на смеццявозы ўсталёўваюць відэакамеры

Відэакамеры задняга віду забяспечваюць кіроўцам агляд прасторы ззаду смеццявоза.

- Мы надзяляем павышаную ўвагу бяспецы пры руху машын па дваровых тэрыторыях, - адзначыў дырэктар УП «Спецкамунаўтатранс» Анатоль Жаўрыда. - Прасцей, калі прыдамавая тэрыторыя транзітная, з уездам з аднаго боку і выездам - з другога.

У закрытых дварах прадугледжаныя разваротныя пляцоўкі, але імі не заўсёды можна скарыстацца, бо там часта стаяць аўтамабілі жыхароў, піша minsknews.by.

Таму, бывае, некалькі сотняў метраў да выезду даводзіцца рухацца заднім ходам. Смеццявоз мае вялікія памеры, і люстэркі задняга віду не даюць поўнага агляду. Пры гэтым на праезнай часткі можа апынуцца неасцярожны жыхар, у тым ліку дзіця. У сувязі з гэтым з мэтай бяспекі пачалі ўсталёўваць на машыны відэакамеры, якія перадаюць на манітор у кабіне кіроўцы малюнак прасторы, размешчанай ззаду смеццявоза. Ужо працуюць 15 відэакамер, набылі і плануем усталяваць яшчэ 4. Паступова такім абсталяваннем абсталюем усе машыны. Акрамя таго, пры руху заднім ходам уключаецца гукавы сігнал.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках