27 красавiка 2024, Субота, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады забяруць у кожнага беларуса 1290 даляраў

81
Улады забяруць у кожнага беларуса 1290 даляраў

Гэтая сума вынікае з павелічэння падаходнага падатку і коштаў акцызаў.

Кожны працоўны беларус у сярэднім заплаціць у 2015 годзе ў бюджэт дадаткова каля 1 165 000 беларускіх рублёў (116 даляраў ЗША) - праз павышэнне стаўкі падаходнага падатку і павелічэнне коштаў акцызаў. Усяго на выплату падаходнага падатку і акцызаў з кішэні кожнага грамадзянiна, якi працуе сыдзе блізу 13 мільёнаў рублёў (прыкладна 1 290 даляраў), пішуць «Беларускія навіны».

Павышэнне стаўкі падаходнага падатку з 12% да 13% прадугледжанае ў праекце закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Беларусі. Законапраект прадугледжвае таксама павелічэнне стаўкі акцызаў на ўсе групы падакцызных тавараў. У прыватнасці, на алкаголь, у тым ліку на моцны, - на 10%, на тытунёвыя вырабы - на 15-30% з захаваннем трох коштавых сегментаў, што дазволіць павялічыць падатковую нагрузку на больш дарагія цыгарэты. Акцызы на аўтамабільнае паліва прапануецца падняць у сярэднім на 10% з дыферэнцыяцыяй ставак у залежнасці ад экалагічнага класа. На іншыя групы падакцызных тавараў - у сярэднім на прагнозны параметр інфляцыі, гэта значыць, на 12,5%. Стаўкі акцызаў на піва ў мэтах стабілізацыі фінансавага становішча прадпрыемстваў піваварнай галіны плануецца захаваць на ўзроўні 2014 года. Пра гэта на пасяджэнні Прэзідыума Савета міністраў паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын.

Нескладаныя разлікі паказваюць, што ў выніку будзе дадаткова атрымана 5 297,4 млрд рублёў, або ў сярэднім блізу 1 165 000 бел рублёў з кожнага грамадзянiна, якi працуе. Усяго ж з эканомікі будзе канфіскавана блізу 58 896 млрд рублёў у выглядзе акцызаў і паходнага падатку.

У адпаведнасці з плануемым павышэннем стаўкі падаходнага падатку, паводле афіцыйных звестак, у 2014-м годзе павінна быць сабрана 0 864,5 млрд рублёў у выглядзе падаходнага падатку. Павелічэнне стаўкі на 1% прывядзе да павелічэння паступленняў у бюджэт на 2572 млрд рублёў. Гэта азначае, што ў сярэднім кожны працоўны грамадзянін заплаціць дадаткова 565 830 рублёў падаходнага падатку.

У выніку павелічэнне акцызаў на тытунёвыя вырабы (акрамя імпартаваных) на 15-30% паступлення ў бюджэт могуць вырасці да 4 821,3 млрд рублёў. Паводле звестак Белстата, на пачатак 2013 доля курцоў ад агульнага насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэй склала 25,9%, або 2 330 тысяч. Такім чынам, у 2015 годзе кожны курэц заплаціць у казну ў выглядзе акцызаў у сярэднім блізу 2 070 000. Рублёў, або на 380 000 рублёў больш, чым ў 2014-м.

Падатковая нагрузка на аўтамабілістаў у 2015-м годзе таксама ўзрасце. Акцызы на аўтамабільнае паліва прапануецца падняць у сярэднім на 10% з дыферэнцыяцыяй ставак у залежнасці ад экалагічнага класа. Гэта азначае, што паступлення ў бюджэт могуць узрасці да 9467 руб. На 1 студзеня 2013 года ў Беларусі было зарэгістравана 3817792 транспартных сродкі. Такім чынам, кожны аўтамабіліст у сярэднім заплаціць 2,5 млн рублёў у бюджэт праз акцызы на паліва, або на 225431 рублёў больш, чым ў 2014-м.

Сумарна ўрад плануе атрымаць у 2015-м годзе блізу 25 459,6 млрд рублёў у выглядзе акцызаў і 33 436,5 млрд рублёў у выглядзе падатку на прыбытак. У сярэднім гэта блізу 12 956 732 рублёў (1291 даляр) з кішэні кожнага працоўнага грамадзянiна. На думку Міністэрства фінансаў, гэтыя і іншыя меры ў галіне падатковай палітыкі ў 2015 годзе дадуць магчымасць забяспечыць стабільнасць падатковай сістэмы і павышэнне ўстойлівасці бюджэту.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках