4 траўня 2024, Субота, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ можа адкласці ўвядзенне санкцый супраць РФ праз перамовы ў Менску

13
ЕЗ можа адкласці ўвядзенне санкцый супраць РФ праз перамовы ў Менску

Еўразвяз можа адкласці ўвядзенне санкцый супраць Расеі на некалькі дзён.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы. Адтэрміноўка можа быць дадзеная ў залежнасці ад вынікаў перамоў аб перамір'і, якія сёння, 5 верасня пройдуць у Менску, піша РБК.

Адна з крыніц агенцтва заяўляе, што ў выпадку ўдалых перамоваў у Менску санкцыі могуць быць адкладзеныя на 72 гадзіны. Яшчэ два суразмоўцы ў агенцтве кажуць аб адтэрміноўцы санкцый на тыдзень. Як заявіў адзін з дыпламатаў, лідэры краін ЕЗ «хочуць даць перамір'ю шанец».

Іншы суразмоўца агенцтва адзначыў, што ў выпадку заключэння перамір'я ЕЗ можа наогул адмовіцца ад прыняцця ў дачыненні да Расеі новых санкцый.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік брытанскага МЗС Філіп Хамонд.

Пасяджэнне кантактнай групы што да сітуацыі на Украіне адбудзецца сёння, 5 верасня ў Менску.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках