4 траўня 2024, Субота, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскай пушчы адкрыецца музей з дэгустацыяй

2
У Белавежскай пушчы адкрыецца музей з дэгустацыяй

21 верасня, у Дзень работнікаў лесу, у Белавежскай пушчы афіцыйна адкрыецца новы турыстычны аб'ект.

Гэта Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій, створаны на хутары Перарова, недалёка ад аднайменнага пешаходнага памежнага пераходу, піша "Вячэрні Брэст".

Усіх сакрэтаў новага аб'екта ў пушчы пакуль не выдаюць, але вядома, што не апошнюю ролю ў ім будзе адыгрываць, скажам так, невялікі заводзік у вытворчасці "напою пушчанскага арыгінальнага". Азнаямленне з працэсам падрыхтоўкі і дэгустацыя напою значацца ў праграме свята з пазнакай "разлічана пераважна на дарослыя групы".

Акрамя таго, турыстаў чакаюць майстар-класы рамеснікаў і выступленне фальклорных калектываў. Прыбыццё гасцей чакаецца ў два патокі. Аўтобус з першымі турыстамі адправіцца ад цэнтральнага ўваходу ў Белавежскую пушчу а 12.00, праз 2 гадзіны, а 14.00, стартуе другі аўтобус. Кошт наведвання музея-сядзібы 80 тысяч рублёў для дарослага і 50 тысяч - для дзіцяці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках