4 траўня 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Акіян Эльзы» вязе ў Менск юбілейную праграму «20 гадоў разам»

6
«Акіян Эльзы» вязе ў Менск юбілейную праграму «20 гадоў разам»

Квіткі ад 270 да 800 тысяч рублёў.

Гаворачы аб новым юбілейным туры, фронтмэн гурту Святаслаў Вакарчук адзначыў: «У гэтыя няпростыя часы нам вельмі важна быць разам. Мы б хацелі, каб творчыя святы з нагоды 20-годдзя гурту сталі своеасаблівым вынікам не толькі для нас, але і для пакалення, якое вырасла за гэтыя два дзясяткі гадоў».

Канцэрт у беларускай сталіцы пройдзе 21 лістапада 2014 года ў «Менск-Арэне». Кошты на квіткі: трыбуны 270 000-800 000 рублёў, танцпол - 390 000; фанзона - 490000.

Дваццаць гадоў назад яны выконвалі песню пра Мікі Маўса і рэпетыравалі ў львоўскім інтэрнаце. Сцены іх пакоя былі «аздобленыя» «гукаізаляцыйнымі» латкамі ад яек, ударнік малаціў ледзь не па драўляным крэсле, а сябры высмейвалі нават назву: «Акіян каго? Хлопчыкаў і дзяўчынак, вы сур'ёзна?»

Улічваючы важкую падставу, музыкі наважылі ўпершыню адзначыць свой дзень нараджэння і запрасіць гледачоў на серыю канцэртаў, адзін з якіх адбудзецца і ў Менску на самой вялікай канцэртнай пляцоўцы краіны - у «Менск-Арэне», піша onliner.by.

Як і належыць, юбілейны канцэрт мяркуе настальгічны настрой і асаблівую праграму, якая складаецца з галоўных гітоў розных гадоў. На задніку сцэны размесціцца олдскульны лагатып «ОЕ» часоў альбома «Суперсиметрія» і старыя фатаграфіі групы. А са сцэны «Менск-Арэны» прагучаць знакамітыя «Без бою», «Вiще за неба», «Я так хачу», «Така, як Тi», «Квiтка», «Усё буде добре».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках