4 траўня 2024, Субота, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бабіна лета» будзе да сярэдзіны наступнага тыдня

6
«Бабіна лета» будзе да сярэдзіны наступнага тыдня

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у Менску ў канцы гэтага тыдня і пачатку наступнага будзе пераважаць камфортнае і сухое надвор'е.

Гэтай ноччу +7...+9°С, заўтра ўдзень +19...+21°С. У нядзелю ўначы +8...+10°С, удзень + 20...+22°С. Такое ж надвор'е чакаецца і ў панядзелак 8 верасня. У аўторак уначы +10...+12°С, удзень +20...+22°С. У сярэдзіне тыдня малаактыўныя атмасферныя франты прынясуць кароткачасовы дождж. У сераду, 10 верасня, уначы +11...+13°С, удзень +20...+22°С, паведамляе «Менск-Навіны».

Праз істотную розніцу паміж начнымі і дзённымі тэмпературамі агулам усталяваны тэмпературны фон некалькі ніжэйшы за кліматычную норму для гэтага перыяду.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках