4 траўня 2024, Субота, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Эстоніі на мяжы з Расеяй выкрадзены супрацоўнік спецслужбаў

21
У Эстоніі на мяжы з Расеяй выкрадзены супрацоўнік спецслужбаў

Невядомыя прыйшлі на тэрыторыю Эстоніі з Расеі і выкралі супрацоўніка спецслужбаў.

У Эстоніі блізу пагранічнага пункта Лухамаа 5 верасня каля 9 гадзін раніцы невядомыя асобы выкралі супрацоўніка эстонскай паліцыі бяспекі, які выконваў службовыя абавязкі

Адзначаецца, што невядомыя прыйшлі на тэрыторыю Эстоніі з Расеі. Пагражаючы зброяй і ўжыўшы да супрацоўніка спецслужбаў фізічную сілу, яго павезлі ў Расею. З якой мэтай было арганізаванае выкраданне, не ўдакладняецца, піша rus.delfi.lv.

Выкраданню з расейскай стараны папярэднічалі перашкоды ў аператыўнай радыёсувязі і выкарыстанне дымавой гранаты, паведаміў Дэпартамент паліцыі бяспекі.

Пацверджання або зняпраўджвання гэтай інфармацыі ад Расеі пакуль не паступала. У сувязі з тым, што адбылося ў Эстоніі, распачатая крымінальная справа.

Паліцыя бяспекі Эстоніі займаецца адсочваннем пагроз канстытуцыйнаму ладу рэспублікі, контрвыведкай, барацьбой з тэрарызмам, абаронай дзяржаўных сакрэтаў і процідзеяннем карупцыі.

Фота: LETA

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках