4 траўня 2024, Субота, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Абмен палоннымі можа адбыцца ў суботу

4
Парашэнка: Абмен палоннымі можа адбыцца ў суботу

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што абмен закладнікамі можа адбыцца ў суботу.

Пра гэта ён сказаў у Ньюпарце, дзе праходзіць саміт NATO, паведамляе "Європейська правда".

"Вельмі важна, каб гэтае замірэнне трывала доўга, гэта дасць нам магчымасць працягнуць палітычны дыялог, які прынясе мір і стабільнасць у Данбас, - сказаў Парашэнка. - Мы чакаем, што бліжэйшым часам будуць вызваленыя закладнікі. Найбольш імаверна, што гэта адбудзецца заўтра".

"Мы гатовыя забяспечыць значныя крокі, якія будуць уключаць дэцэнтралізацыю ўлады, асаблівы статус асобных рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласцей што да іх эканамічнай свабоды, гарантыю вольнага выкарыстанні ўсякіх моў на гэтай тэрыторыі, а таксама культурных традыцый", - сказаў Парашэнка.

Парашэнка адзначыў, што "вельмі задаволены вынікамі саміту і вельмі задаволены, што (дамоўленасць аб) замірэнні дасягнутая менавіта падчас саміту".

"Я магу таксама пацвердзіць, што гэтае замірэнне грунтуецца на дамоўленасцях, якія былі дасягнутыя падчас маёй тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Пуціным, і гэта з'яўляецца важным, з пункту гледжання (гарантый) таго, што гэтае замірэнне працягнецца доўга. Цяпер гэта - наша агульная (з Пуціным) адказнасць", - падкрэсліў прэзідэнт.

"Я магу запэўніць, што з украінскага боку мы зробім усё магчымае, каб захаваць мір і стабільнасць ва ўсходняй частцы Украіны. Таксама хачу запэўніць, што гэтае замірэнне дасягнутае на падставе майго мірнага плана, гэта значыць, на падставе павагі суверэнітэту і цэласнасці Украіны", - адзначыў Парашэнка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках