29 красавiка 2024, панядзелак, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каб запісаць дзіця ў басейн, у чарзе стаялі тыдзень!»

21

На платныя паслугі было 500 абанементаў, чарга - больш за тысячу чалавек.

- Гэта нейкі жах! Прыйшла ў 201 школу, што на вуліцы Кунцаўшчына. Дзяцей у басейн збіралася запісаць, сёння абанементы сталі выдаваць. А там з раніцы ўжо вялізная чарга. Дзесьці блізу 1000 чалавек, - у рэдакцыю «Комсомольской правды в Беларуси» патэлефанавала шматдзетная мама Кацярына, якая жыве ў мікрараёне Каменная горка. - Высветлілася, там ёсць нейкія спісы, людзі стаяць начамі. Дзяжураць па тры чалавекі. І так ужо тыдзень. А сёння з раніцы акрамя тых, хто быў у спісе, прыйшлі яшчэ людзі, якія анічога не ведаюць пра нейкія спісы. Што толькі ні рабілася, скандалы і крыкі. Міліцыі давялося дзяжурыць.

Са слоў Кацярыны, у мікрараёне, у асноўным, жывуць шматдзетныя сем'і. І двух басейнаў на ўсіх не стае.

Людзей было так шмат, што каля чаргі дзяжурылі міліцыянты.

- У маіх трох дзяцей скаліёз ужо пачынаецца. Ім акрамя басейна нікуды не паходзіш, - кажа Кацярына. - Ехаць у іншыя раёны самі дзеці не могуць. Вазіць іх магчымасці няма - бацькі працуюць. На раён з такой велізарнай колькасцю дзяцей ёсць усяго два басейны - гэта жах.

Званок у школу

«У нас дзяржаўная арганізацыя, мы не можам прыняць больш людзей»

- У нас было ўсяго 500 абанементаў на платныя паслугі. Прадаваць іх мы пачалі з васьмі раніцы. А да 10 гадзін не было ўжо аніводнага. Людзі хапалі па тры-чатыры абанементы. На ўсіх, вядома, не выстарчыла, - распавялі ў 201 школе. - Людзі прыходзілі загадзя, складалі спісы, стаялі ў чэргах, скандалілі. Мы нават міліцыю выклікалі для парадку.

- Чаму ў вас такія чэргі?

- Мы не можам забараняць купляць абанементы ўсім ахвотным. Можа быць, такія чэргі, праз кошты.У нас адзін занятак каштуе 40-50 тысяч. Зразумела, што многія засталіся незадаволеныя, але прадаваць больш абанементаў мы не можам. Мы ж не прыватная арганізацыя, а дзяржустанова. І платныя паслугі выконваем у вольны ад заняткаў час. Дарэчы ў рамках заняткаў фізкультурай, дзеці наведваюць басейн бясплатна.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках