29 красавiка 2024, панядзелак, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасу Менск-Магілёў сядуць баявыя самалёты

7
На трасу Менск-Магілёў сядуць баявыя самалёты

Падчас вучэнняў плануецца пасадка баявых самалётаў на аўтадарогу М4.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у «Белорусской военной газете».

«У сувязі з правядзеннем вучэння ў ВПС і войсках СПА 10 верасня з 9.00 да 16.00 з тэхнічных прычын будзе забаронены рух усіх відаў транспартных сродкаў на адцінку аўтамабільнай дарогі М4 Менск - Магілёў у раёне населенага пункта Хутар. Аб'езд закрытай дзялянкі будзе праводзіцца на аўтамабільных дарогах у адпаведнасці з дарожнымі знакамі, якія паказваюць маршруты аб'езду», - піша выданне.

Населены пункт Хутар знаходзіцца паміж Чэрвенем і Беразіно, піша БелаПАН.

Нагадаем, 19 жніўня, згодна з планам падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі на 2013/2014 навучальны год, пачаліся тактычныя вучэнні з авіяцыйнымі воінскімі часткамі. Яны праводзяцца пад кіраўніцтвам намесніка начальніка ВПС і войскамі СПА - начальніка авіяцыі палкоўніка Ігара Аляксейчыка.

Падчас вучэнняў будуць адпрацаваныя практычныя дзеянні падраздзяленняў авіячастак для перабазавання на аператыўныя аэрадромы, дзеянні авіяцыі на значным адлегласці ад асноўных аэрадромаў. Адначасова з пытаннямі баявога выкарыстання авіяцыі плануецца адпрацаваць комплекс задач зенітнымі ракетнымі войскамі для аховы важных дзяржаўных і вайсковых аб'ектаў.

Упершыню ў гісторыі Узброеных сілаў Беларусі пасадка на аэрадромную дзялянку дарогі была праведзеная ў красавіку 2007 года. З тых часоў такія задачы вайсковая авіяцыя выконвае падчас вучэнняў увесь час.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках