29 красавiка 2024, панядзелак, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінская міліцыя шукае будаўнічых махляроў

4
Мінская міліцыя шукае будаўнічых махляроў

ГУУС Менгарвыканкама абвясціла ў вышук службовых асоб СТАА «ЗабудовТехноИнвест».

Яны падазраюцца ў тым, што прыдумалі і рэалізавалі ў Менску ашуканскую схему пад выглядам продажу газасілікатных блокаў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

«У траўні 2014 года на адным з інтэрнэт-сайтаў арганізацыя СТАА ЗабудовТехноИнвест» размясціла аб'яву аб продажы сілікатных блокаў. Аб'ява абвяшчала: "Кошты – ніжэйшыя ад рынкавых!». Даставіць замоўлены тавар абяцалі цягам 3-7 дзён. Мужчына, які прымаў замовы, прадстаўляўся «Віталём», абяцаў паставіць якасныя блокі ў тэрмін і коштамі ніжэймі за рынкавыя. Адзінай агаворкай было тое, што папярэдняя аплата павінна была складаць 100% ад сумы замовы», - гаворыцца ў паведамленні.

Кліенты прыязджалі ў офіс, размешчаны на вуліцы Шчарбакова д.6, з імі ўкладалася дамова аб пастаўцы тавару, нават выдаваўся касавы чэк. Пачакаць прасілі да 7 дзён. Вось толькі па заканчэнні пазначанага тэрміну тавар не прывозіўся. У Партызанскі РУУС сталіцы ўжо звярнулася 10 чалавек, якія пацярпелі ад дзеянняў супрацоўнікаў фірмы.

«Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку асобы зламыснікаў былі высветленыя. Імі апынуліся жыхары сталіцы: двое мужчын (27-мі і 30-ці гадоў) і 30-гадовая жанчына. Цяпер дзеянням затрыманых даецца прававая ацэнка», - паведамілі ў ГУУС.

Сталічная міліцыя просіць усіх пацярпелых ад гэтых асоб звяртацца ў Партызанскі РУУС Менска.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках