29 красавiка 2024, панядзелак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лісты Мікалая Статкевіча пра Украіну канфіскоўваюць

6
Лісты Мікалая Статкевіча пра Украіну канфіскоўваюць

Лісты ад палітвязня з каментарамі да падзеяў ва Украіне забірае турэмная цэнзура.

Пра гэта стала вядома жонцы палітыка Марыне Адамовіч, паведамляе «Радыё Свабода».

«Сёння атрымала ад яго ліст. Ён піша, што з 7 афіцыйна канфіскаваных у яго лістоў ўсе былі пра Украіну. Каментуе так: «З улікам таго, што мае развагі мала адрозніваюцца ад рыторыкі афіцыйнага дыктатара, у нашых сілавых структурах ў яго ёсць прарасейская апазіцыя». Маецца на ўвазе, мабыць, у МУС і КДБ. І яшчэ адгукнуўся на дыскусію паміж Скрабцом і Губарэвічам з нагоды выбараў 2015 года. Мікалай застаецца на сваёй ранейшай пазіцыі - што адзіным кандыдатам трэба выбраць чалавека, якому ўлады забаранілі ўдзел у выбарах», - кажа яна.

Аб настроі і здароўі Мікалая Статкевіча яго жонка кажа: «Ён раней тэлефанаваў і па голасе чуваць, наколькі ён застаецца энэргічным чалавекам. І на здароўе не скардзіўся».

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч адбывае ў крытай магілёўскай турме 6 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў нібыта арганізацыі беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Статкевіч мяркуеь, што яго пераследуюць паводле палітычных прычын і адмаўляецца падаваць прашэнне аб памілаванні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках