29 красавiка 2024, панядзелак, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Леў Шлосберг распавёў, як дэсантнікі з Пскова патрапілі ва Украіну

14

Пскоўскі дэпутат распавёў, адкуль да яго трапілі запісы тэлефонных размоваў і чаму маўчаць жонкі вайскоўцаў.

З ягоных слоў, ва Украіне загінулі амаль 100 чалавек. «Паводле інфармацыі вайскоўцаў, якія былі ў баях - не менш за роту», - заявіў дэпутат з лякарні, выступаючы ў эфіры ўкраінскага тэлебачання ў праграме «Шустэр Live». Эфір апублікаваны на YouTube, інтэрв'ю Льва Шлосберга пачынаецца пасля 3 гадзін 37 хвілін эфіру.

Ён заявіў, што адпраўленыя ва Украіну не ведалі, куды едуць, і пры гэтым не мелі магчымасці адмовіцца: «Людзі, з кім я размаўляў, трапілі ў першую тысячу вайскоўцаў, якія былі адпраўленыя з Пскова 15-16 жніўня...Іх падманвалі, ім казалі, што яны ехалі на вучэнні». Як мяркуецца, працягнуў дэпутат, «у Растоўскай вобласці...ім сказалі аб новым кантракце, паводле якога яны перастаюць быць вайскоўцамі расейскіх узброеных сіл і становяцца добраахвотнікамі».

Шлосберг растлумачыў, што адмовіцца можна толькі ў Пскове, дзе знаходзіцца частка. А «ў зоне вучэнняў, калі ён не выконвае загад, ён становіцца дэзерцірам». З іншага боку, «ён становіцца наймітам, і расейскае крымінальнае права абяцае за гэта да сямі гадоў пазбаўлення волі». Таму людзі былі «ў бязвыхаднай сітуацыі». І яны не ведалі, што іх чакае ва Украіне, «усё, што адбывалася на працягу наступных дзён, было для гэтых людзей вялікім шокам».

«Разуменне таго, што іх падманулі...пацягнула іх у наш бок, і яны прынеслі гэтыя запісы...якія ў іх разуменні могуць спыніць вайну», - паведаміў ён, кажучы аб апублікаваных перамовах дэсантнікаў. Шлосберг падкрэсліў, што апублікаваныя былі не поўныя размовы: «Мы прыбралі адтуль усе імёны ўласныя, прыбралі ўсё, што звязанае з ідэнтыфікацыяй удзельнікаў гэтых двух дыялогаў».

З ягоных слоў, узровень падтрымкі ўлады і асабіста Пуціна сярод афіцэраў значна знізіўся: «Агульны настрой за апошнія два тыдні змяніўся радыкальна, войска так ваяваць не хоча».

Ён таксама распавёў, як Мінабароны купляе маўчанне сем'яў вайскоўцаў: «Калі людзі даведваюцца пра жахлівую навіну, людзі не зусім гатовыя разбірацца ў дэталях...але ўсе разумеюць, дзе (вайсковец) загінуў. Да кожнай сям'і сваё стаўленне. Як правіла...вайскоўцы з'яўляюцца галоўнымі кармільцамі. Ёсць паняцце «вайсковая іпатэка» - калі жаўнер звальняецца па ўласным жаданні, то Мінабароны перастае плаціць за яго кватэру...Да жонкі прыходзіць камандзір часткі і кажа: твой муж загінуў, а мы гатовыя заплаціць табе грошы, застацца з кватэрай . Але пры гэтым у пасведчанні аб смерці будзе напісана, што загінуў ён не на тэрыторыі Украіны, а, як пісалі шматлікім пскоўскія дэсантнікам, «выбух бытавога газу». Вось яны на вучэннях у Растоўскай вобласці не змаглі прыгатаваць сабе вячэру. Гэта прыніжае людзей.. але калі сям'я безабаронная перад такой дзяржавай...людзі не тое каб здаюцца - у іх бязвыхадная сітуацыя. Яны могуць апынуцца на вуліцы з дзецьмі, без падтрымкі, без жылля. Яны закладнікі - у поўным сэнсе слова. Калі дзяржава гатовая аддаць мільён рублёў і гэта дапаможа падняць дзяцей - няхай хоць бы гэта, нягледзячы на жахлівую хлусню».

На працягу амаль усяго інтэрв'ю ўзровень падтрымкі гледачамі ток-шоў пазіцыі і слоў Шлосберга знаходзіўся на ўзроўні 98-99%, піша NEWSru.com.

Газета «Пскоўская губерня», дырэктарам якой з'яўляецца збіты невядомымі дэпутат «Яблока» Леў Шлосберг (верагодна, праз публікацыю, прысвечаную пахаванню дэсантнікаў), апублікавала дзве тэлефонныя размовы з вайскоўцамі, адзін з якіх удзельнічаў у баях на Украіне і асабіста бачыў смерць аднаго з пскоўскіх дэсантнікаў Леаніда Кічаткіна.

У першай размове вайсковец, адзін з дзесяці тых, хто выжыў, байцоў роты, паранены пры абстрэле калоны дэсантнікаў на Украіне, распавядае, як жаўнеры патрапілі пад абстрэл і калі адбыўся трагічны інцыдэнт. З размовы вынікае, што з ўсёй першай роты выжылі каля дзесяці байцоў, астатнія загінулі. Колькасць жаўнераў роты ўсталяваць цяжка, бо, згодна з размовай, гаворка ідзе не аб рэгулярных, а аб спецыяльна ўкамплектаваных падраздзяленнях.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках