7 траўня 2024, aўторак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка скрала мабільны тэлефон у прадаўца ў краме

9

Прадавец адной са сталічных крам пакінуў мабільны тэлефон у чахле чорнага колеру каля касы.

Пакуль ён абслугоўваў пакупнікоў, жанчына, што стаяла ў чарзе выкрала яго. Яна спытала ў дзяўчыны, якая стаяла наперадзе, ці яе гэта тэлефон, і, атрымаўшы адмоўны адказ, забрала апарат і сышла. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-служба ГУУС.

Прыкметы падазраванай: жанчына сярэдняга ўзросту, белыя валасы да плячэй, носіць акуляры.

Была апранутая: майка белага колеру з устаўкамі чырвонага колеру, чорная спадніца, белыя басаножкі.

Калі вам што-небудзь вядома пра жанчыну, што паказаная на відэа, міліцыя просіць звяртацца ў Цэнтральнае РУУС Менска.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках