7 траўня 2024, aўторак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада гатовая ўзмацніць санкцыі супраць РФ

Канада гатовая ўзмацніць санкцыі супраць РФ

Міністр замежных спраў Канады Джон Бэрд прыгразіў узмацненнем жорсткасці санкцый у дачыненні да Расеі.

Патанова аб гэтым будзе прынятая ў тым выпадку, калі ў Данбасе не прадоўжаць перамір'е, паведамляе «Карэспандэнт» са спасылкай на CTV News.

«Відавочна, што мы хочам бачыць палітычнае развязванне крызісу ва Украіне. Мы хочам палітычнай пастановы ў гэтай сітуацыі. У выпадку ўзнікнення новых правакацыйных дзеянняў, Канада будзе рашуча выступаць за ўвядзенне дадатковых мер [супраць Расеі]», - заявіў Джон Бэрд пасля сустрэчы з кіраўніком дыпламатыі ЕЗ Кэтрын Эштан.

Нагадаем, 6 жніўня ўрад Канады пашырыў санкцыйны спіс праз сітуацыю ва Украіне дадаўшы ў яго імёны яшчэ 19 грамадзян Расеі і Украіны. Еўразвяз у панядзелак 8 верасня, ухваліў пашырэнне сектаральных санкцый супраць Расеі.

Пакет дадатковых абмежавальных мер супраць Расеі, якія накіраваны на паглыбленне санкцый ад 31 ліпеня, накіраваны каб змяніць курс Расеі, што дэстабілізуе сітуацыю на ўсходзе Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках