7 траўня 2024, aўторак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нядбайных забудоўшчыкаў абавяжуць плаціць за ўборку дарог?

Нядбайных забудоўшчыкаў абавяжуць плаціць за ўборку дарог?

У сталіцы застаецца актуальнай праблема з вынасам бруду з будпляцовак на праезную частку.

За невыкананне правілаў забудоўшчыкаў штрафуюць, але гэтыя меры не дапамагаюць. Пра гэта, як перадае карэспандэнт агенцтва «Менск-Навіны», паведаміла на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме галоўная дзяржаўная санітарная лекарка Менска Наталля Жукава.

Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька мяркуе, што на такіх нядбайных забудоўшчыкаў варта ўскласці затраты на ўборку дарожнага палатна, якія нясе горад. Ладуцька даручыў супрацоўнікам Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, «Гаррамаўтадару Менгарвыканкама» і адміністрацыі раёнаў падлічыць гэтыя выдаткі і разгледзець магчымасць падаваць на забудоўшчыкаў у суд, каб тыя кампенсавалі затраты.

Акрамя таго, старшыня Менгарвыканкама даручыў за тыдзень прывесці ў парадак пр. Пераможцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках