8 траўня 2024, Серада, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Санкцыі - адзіны сродак ціску на Расею

12
Ангела Мэркель: Санкцыі - адзіны сродак ціску на Расею

Дзеянні Расеі ў Данбасе нельга пакінуць без наступстваў.

Такое меркаванне выказала канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у трансляваным ў аўторак, 9 верасня, інтэрв'ю нямецкай радыёстанцыі rbb-Inforadio, паведамляе Deutsche Welle.

«Непасрэдны ўдзел Расеі ва украінскім канфлікце вельмі відавочны, і яе дзеянні нельга пакінуць без наступстваў. Тым не менш, у нямецкага ўрада няма ніякіх сумненняў у тым, што вайсковым шляхам гэты канфлікт вырашыць нельга», - заявіла Ангела Мэркель.

Канцлер ФРГ выказвае ўпэўненасць у тым, што санкцыі з'яўляюцца адзінай магчымасцю ўздзеяння на Расею, якая аказвае падтрымку тэрарыстам ва Украіне. «Але уводзячы іх, трэба таксама выразна даць зразумець: як толькі становішча нармалізуецца, меры пакарання будуць скасаваныя», - адзначыла кіраўнік нямецкага ўрада.

Нягледзячы на планы NATO аб стварэнні новых сіл хуткага рэагавання, канцлер Нямеччыны не мае намеру павялічваць бюджэт Міністэрства абароны ФРГ. З яе слоў, дадатковыя фінансавыя сродкі ў Мінабароны з'явяцца пасля вываду бундэсвера з Афганістана.

Нагадаем, раней Еўрапейская рада прыняла новы пакет санкцый у дачыненні да Расеі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках