7 траўня 2024, aўторак, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзяне Казахстана падазраюцца ў забойстве ў Менску

8
Грамадзяне Казахстана падазраюцца ў забойстве ў Менску

Двое грамадзян Казахстана падазраюцца ва ўчыненні ў Менску забойства двух чалавек з асаблівай жорсткасцю.

Яны былі затрыманыя ў Астане і дастаўленыя ў Менск для правядзення следчых мерапрыемстваў. Пра гэта паведамляе «Новости-Казахстан» са спасылкай на Дэпартамент унутраных спраў Астаны.

Паводле звестак паліцыі, 10 снежня 2012 у арандаванай кватэры жылога дома ў Менску былі знойдзеныя целы дваіх мужчын з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Як было высветлена, адзін з загінулых з'яўляўся грамадзянінам Рэспублікі Казахстан, другі - грамадзянін Расеі, 1985 і 1982 гадоў нараджэння.

«Зламыснікі, дзейнічаючы з асаблівай жорсткасцю, нанеслі множныя нажавыя раненні, завалодаўшы буйной сумай грошай, што належыла пацярпелым, і ўцяклі з месца злачынства», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле гэтага факту Следчым камітэтам Беларусі была распачатая крымінальная справа. Пры ўзаемадзеянні з ДВД Астаны і Следчым камітэтам Беларусі падазраваныя былі знойдзеныя на тэрыторыі Казахстана. Гэта 29-гадовы і 32-гадовы грамадзяне Казахстана. Падчас допыту затрыманыя далі прызнавальныя паказанні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках