7 траўня 2024, aўторак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тавары з Беларусі пазбавяць бонусаў у супермаркетах РФ

Тавары з Беларусі пазбавяць бонусаў у супермаркетах РФ

Беларускія пастаўшчыкі харчавання могуць быць вызваленыя ад уваходных бонусаў за выхад на паліцы буйных супермаркетаў Расеі.

Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на свае крыніцы. Прапанова скасаваць бонусы паступіла ад саміх рытэйлераў.

Гаворка ідзе пра групы тавараў, якія трапілі пад санкцыі Расеі ў дачыненні да ЕЗ. Фармальна ўваходныя бонусы, якія збіраюцца крамамі з пастаўшчыкоў, забароненыя заканадаўствам, але ў рэальнасці надалей збіраюцца.

У той жа час некаторыя эксперты ўпэўненыя, што, напрыклад, пастаўшчыкі свежай гародніны і садавіны ад бонусаў ужо вызваленыя па-за залежнасці ад краіны паходжання. Найбольш істотную падтрымку скасаванне бонусаў могуць атрымаць пастаўшчыкі малочнай прадукцыі. Беларусь можа, у прыватнасці, павялічыць закупкі сыравіны ў Еўропе і такім чынам павысіць экспарт малака ў РФ.

Раней на асаблівыя ўмовы ў расейскіх гандлёвых сетках таксама прэтэндавалі пастаўшчыкі крымскіх вінаў. У прыватнасці, абмяркоўвалася вылучэнне спецыяльных паліц у крамах і арганізацыя дэгустацый вінаў у гандлёвых залах. Вытворцы таксама разлічвалі на больш гнуткую палітыку пры аплаце паслуг маркетынгу, піша Lenta.ru.

Эмбарга Расеі на пастаўкі харчавання з ЕЗ, а таксама шэрагу іншых краін, уключаючы ЗША, Аўстралію і Канаду, было ўведзена 7 жніўня. Пад абмежаванне не патрапілі толькі асобныя віды гатовай прадукцыі з мяса і рыбы. Паводле дадзеных ФМС, імпарт забароненага цяпер да ўвозу харчавання ў 2013 годзе складаў 9,1 мільярда даляраў.

Некаторыя краіны, уключаючы Сербію, Бразілію, Марока, Туніс, Іран, а таксама дзяржавы Усходняй Азіі, паабяцалі нарасціць экспарт у Расею, каб заняць месца на рынку, які вызваліўся пасля забароны на еўрапейскія тавары.

Расея прыняла пастанову аб эмбарга ў адказ на ўзмацненне жорсткасці санкцый ЕЗ, звязаных з украінскім канфліктам. У прыватнасці, еўрапейцы абмежавалі доступ расейскіх дзяржбанкаў да рынкаў капіталу Еўразвязу. Бліжэйшыя дні чакаецца ўвядзенне Еўразвязам новых санкцыяў у дачыненні да РФ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках