8 траўня 2024, Серада, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны ветэрынарны лекар Смаргонскага раёна «пагарэў» на хабары

4
Галоўны ветэрынарны лекар Смаргонскага раёна «пагарэў» на хабары

Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб дзяржаўнай установы «Смаргонская раённая ветэрынарная станцыя».

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Кіраўнік установы - галоўны ветэрынарны лекар раёна, а таксама загадчыца лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы падазраюцца ў атрыманні хабару.

Устаноўлена, што службовыя асобы, атрымалі ад прадстаўніка прыватнага гандлёвага прадпрыемства грашовыя сродкі, каб не праводзіўся належны ветэрынарны кантроль за забіццём жывёлы і рэалізацыяй мясной прадукцыі пакупнікам.

Крымінальная справа распачатая паводле вынікаў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных сумесна УКДБ Гарадзенскай вобласці і УБЭП УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Дзеянні службовых асоб кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 430 (Атрыманне хабару групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, з імі працуюць следчыя», - напісала яна.

Цяпер правяраецца інфармацыя аб сістэматычнасці атрымання незаконных грашовых узнагарод затрыманымі асобамі.

Згодна з дзеючымі ветэрынарна-санітарнымі правіламі, рэалізацыя жывёлы і прадукцыі жывёльнага паходжання пакупнікам можа праводзіць толькі ў выпадках забою жывёл у забойным цэху. Гэта патрабаванне неабходна для забеспячэння бяспекі прадуктаў харчавання. У гэтым выпадку хабар прызначаўся за магчымасць рэалізацыі мясной прадукцыі, вырабленай не на вытворчых прадпрыемствах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках