8 траўня 2024, Серада, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч: Украіна сваю зямлю не аддасць

8
Аляксандр Хацкевіч: Украіна сваю зямлю не аддасць

Лепшы футбаліст Беларусі 1998 і 2000 гадоў Аляксандр Хацкевіч падзяліўся меркаваннем пра вайну ва Украіне.

Пра гэта ён заявіў «Прессболу».

- Твой шматгадовы партнёр у кіеўскім «Дынама» Аляксандр Шаўкоўскі прызнаваўся, што хадзіў на Майдан. Якое тваё стаўленне да тых падзей на плошчы?

- Я тут жыву і, бясспрэчна, падзяляю пазіцыю ўкраінскага народа. Усе стаміліся ад Януковіча. Бізнэс у людзей адціскалі са страшнай сілай, нахабна і нічога не тлумачачы. Чалавек проста страціў усе маральныя арыенціры.

- Многіх цяпер прызываюць у войска. Людзі ідуць туды з жаданнем?

- У мінулыя выходныя я быў на вяселлі. Даша Качэргіна (дачка славутай савецкай гандбалісткі Таццяны Качаргін) выходзіла замуж. А на наступны дзень яе муж паехаў у зону дзеянняў АТА - разам з сябрамі. Прычым неабходную экіпіроўку яны набылі на свае сродкі. Людзі ўпэўненыя, што радзіму трэба абараняць. Здаецца, гэта цяжка зразумець: чалавек толькі ажаніўся, яго ніхто не заклікае, а ён усё роўна ідзе на вайну. І жонка, трэба аддаць ёй належнае, яго адпускае. Я часта праязджаю міма ваенкаматаў і заўсёды бачу шмат людзей. Некаторым па 50, а то і па 60 гадоў. Яны ўсе служылі ў Савецкай арміі і маюць неабходныя навыкі. Так і тлумачаць ваенкамам: маўляў, лепш пашліце нас, чым маладых хлопцаў, якія і аўтаматаў у вочы не бачылі.

- Як ты ставішся да таго, што адбываецца на ўсходзе краіны?

- Вельмі негатыўна. У мяне сябры ва ўсёй Украіне, і тое, што распавядаюць людзі з усходніх абласцей, рэзка кантрастуе з тым, што паказваюць праз расейскую тэлевізію. І яны, і іх бацькі чамусьці не ірвуцца ў Расею і не збіраюцца аддзяляцца ад Украіны. Ім давяраю больш за ўсё. Таму што праз расейскія і ўкраінскія каналы паказваецца практычна адна і тая ж карцінка, але са ўзаемавыключальнымі каментарамі. Ведаю толькі, што ў гэтай вайне пераможцаў не будзе, яна можа доўжыцца бясконца. Украіна сваю зямлю не аддасць. Але і тыя, хто развязаў гэтую вайну, проста так не сыдуць.

- А навошта гэта Расеі трэба, як думаеш?

- Не ведаю, можа, ёй патрэбна Адэса і ўзбярэжжа, можа, алчэўскі завод яшчэ, хто ведае. Данбас, там жа вугаль... Хоць, з іншага боку, у Расеі прыродных рэсурсаў больш, чым у каго б там ні было ў свеце. Навошта яшчэ гэтыя тэрыторыі? Ты вось прыехаў у выправу, папытаць ў людзей, ніхто дакладна не ведае адказу на гэтае пытанне, - сказаў Хацкевіч.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках