7 траўня 2024, aўторак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А хто там ідзе?» у выкананні гарадзенскіх панкаў «Dzieciuki» (Аудыё)

3

Група Dzieciuki запісала для праекта «Re: Песняры» песню «А хто там ідзе?» на верш Янкі Купалы.

Песня «А хто там ідзе?» у выкананні «Песняроў» з’яўляецца рарытэтнай. Яна афіцыйна не выдавалася і была запісаная для мастацкага фільма «Раскіданае гняздо» рэжысёра Барыса Луцэнкі, які пабачыў свет у 1982 годзе на 100-годдзе паэта. Мулявін неаднаразова казаў, што Янка Купала - ягоны самы любімы паэт, які адкрыў для яго беларускі сусвет. Таму на ягоныя вершы ствараліся цэлыя цыклы. Арыгінальную музыку да гэтай песні напісаў знакаміты кампазітар Сяргей Картэс, на той час галоўны музычны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». Сяргей Альбертавіч даў асабісты дазвол на выкарыстанне кампазіцыі ў праекце «Re: Песняры», піша tuzin.fm.

Менавіта за пераасэнсаванне гэтай песні ўзяўся фольк-панк гурт Dzieciuki. У іх інтэрпрэтацыі з дудой і акардэонам яна набыла маршавую афарбоўку. «А хто там ідзе?» Можа ўвайсці ў пастаянны канцэртны рэпертуар гурту. Музыкі мяркуюць, што яна будзе больш харавой, так як словы песні павінен ведаць кожны беларус.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках