7 траўня 2024, aўторак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 кіламетраў мяжы Украіны і Расеі - пад кантролем тэрарыстаў

3
100 кіламетраў мяжы Украіны і Расеі - пад кантролем тэрарыстаў

На гэтых участках адбываецца нарошчванне расейскай вайсковай тэхнікі.

Украінскія памежнікі не кантралююць больш за 100 кіламетраў мяжы з Расеяй у зоне антытэрарыстычнай аперацыі. Пра гэта на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша "Карэспандэнт".

"На сённяшні дзень больш за 100 кіламетраў участка ўкраінска-расейскай мяжы знаходзяцца пад кантролем тэрарыстаў і баевікоў, а таксама падраздзяленняў РФ", - адзначыў Лысенка.

Пры гэтым прадстаўнік РНБА паведаміў, што нарошчванне войскаў РФ адбываецца толькі на тых участках, дзе няма ўкраінскіх памежнікаў.

"Што тычыцца іншых участкаў мяжы, якія знаходзяцца цяпер пад кантролем украінскіх вайскоўцаў, нарошчвання войскаў не адбываецца, усе знаходзяцца на занятых пазіцыях і ўтрымліваюць абарону", - дадаў Лысенка.

Украінская старана неаднаразова заяўляла аб прысутнасці на ўкраінска-расейскай мяжы і непасрэдна на тэрыторыі зоны АТА расейскіх вайскоўцаў. У Маскве інфармацыю аб узброеных сілах РФ зняпраўджваюць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках