7 траўня 2024, aўторак, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Як беларускі журналіст падтрымаў украінскае войска

10

Журналіст-фрылансёр з Барысава Аляксандр Зянкоў ахвяраваў 100 даляраў на патрэбы ўкраінскага войска.

Пра гэта ён распавёў, вярнуўшыся з горада Моршына Львоўскай вобласці, піша «Салiдарнасць».

- Гэта было наша агульнае жаданне з жонкай. Калі мы цяпер не дапаможам украінцам, расейскія баевікі прыйдуць да нас, у Беларусі будуць гэтак жа гінуць людзі, і нашай краіне будзе канец, - кажа журналіст.

Скрынкі для ахвяраванняў украінскага войска ў Моршыне - адным з лепшых бальнеялагічных курортаў Украіны - можна ўбачыць у грамадскіх месцах і на вуліцы.

У цэнтры горада, недалёка ад помніка Шаўчэнку, мясцовыя жыхары паставілі партрэты загінулых на Майдане ў Кіеве.

Асобна стаяць фотаздымкі першых загінулых. На адным са здымкаў - беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Грамадскасць Моршына ініцыявала ў гарадскую раду прапанову ўвекавечыць памяць загінулых на Майдане, стварыць алею Герояў Нябеснай Сотні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках