7 траўня 2024, aўторак, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над тэрыторыяй ЗША выбухнуў расейскі спадарожнік-шпіён

43
Над тэрыторыяй ЗША выбухнуў расейскі спадарожнік-шпіён

Расейскі вайсковы спадарожнік-фотавыведнік «Космас-2495», запушчаны на арбіту ў траўні, выбухнуў над тэрыторыяй ЗША.

Пра гэта паведамляюць амерыканскія СМІ, піша «Інтэрфакс».

«Інцыдэнт адбыўся ў мінулы аўторак, 2 верасня, у небе над штатамі Каларада і Ваёмінг. Каля 10:30 гадзін паводле мясцовага часу (07:30 паводле Менску), яркі вогненны шар назіраўся ў цэнтральным Каларада, у паўднёвым Ваёмінгу, магчыма, ён быў бачны з Нью-Мексіка, Паўднёвай Дакоты і з поўдня Мантаны. Больш за 30 дакладаў сведак былі апублікаваныя Амерыканскім мэтэярытным грамадствам», - паведамляюць СМІ.

Паводле іх звестак, спадарожнік-фотавыведнік павінен быў вярнуць гатовую плёнку на тэрыторыю Расеі, але праз памылку з тармажэннем у атмасферы прамахнуўся і стаў падаць над тэрыторыяй ЗША. Спадарожнік, хутчэй за ўсё, быў падарваны сістэмай самазнішчэння, калі стала ясна, што ён вяртаецца не на расейскую тэрыторыю.

Раней вядомы амерыканскі экспэрт у галіне касманаўтыкі Джонатан Макдаўэл паведаміў, што запушчаны ў траўні вайсковы спадарожнік «Космас-2495» з'яўляецца апаратам-выведнікам «Кобальт-М». «Спадарожнік-выведнік «Кобальт-М» быў запушчаны з касмадрома Плясецк 6 траўня», - напісаў ён на сваім сайце.

У табліцы касмічных пускаў, размешчаных на яго сайце, паказваецца, што да гэтага запуску пачынаючы з верасня 2004 года на арбіту было выведзена восем спадарожнікаў «Кобальт-М». Як вынікае з яго табліцы, папярэдні апарат быў запушчаны 17 траўня 2012 года.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках