8 траўня 2024, Серада, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзве аўтамашыны з беларускай бульбай не пусцілі ў Пскоўскую вобласць

10
Дзве аўтамашыны з беларускай бульбай не пусцілі ў Пскоўскую вобласць

Абодва грузы ехалі ў РФ з парушэннямі маркіроўкі.

Спецыялісты Рассельгаснагляду Цвярской і Пскоўскай абласцей спынілі партыю бульбы ў пункце пропуску ў вёсцы Лабок Невельскага раёна. Дваццаць тон беларускага караняплода не ўпусцілі ў Расею прахз адсутнасць маркіроўкі на ўпакоўках. Фуру вярнулі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, піша kp.ru.

Праз няправільна аформленые дакументы суправаджэння на мяжы затрымалі яшчэ адну аўтамашыну з бульбай з брацкай рэспублікі. На тым жа пункце пропуску ў Невельскім раёне 22 тоны бульбы перавозілі з парушэннямі ў дакументах: у фітасанітарных сертыфікатах быў няправільна ўпісаны адрас адпраўніка грузу і адсутнічала маркіроўка. Пра гэта «Камсамольскай праўдзе» паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду Пскоўскай і Цвярской абласцей.

Аўтамашына з грузам вернутая на сумежную тэрыторыю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках