7 траўня 2024, aўторак, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Авечкін: Не хачу вайны ва Украіне, у мяне там шмат сяброў

12

Капітан «Вашынгтона» выступіў супраць вайны ў Данбасе.

Аляксандр Авечкін патлумачыў сваё фота ў Instagram з антываенным лозунгам, піша sports.ru.

«Я не спрабаваў такім чынам зрабіць якую-небудзь заяву. Але я - расеец, і ў мяне ва Украіне шмат сяброў. Я проста не хачу вайны, яе ніхто не хоча. Асабліва калі гэта адбываецца ў блізкай табе краіне. Цяжка на гэта глядзець, калі ты жывеш так блізка ад Украіны. І гэта вельмі небяспечна, там гінуць людзі.

Калі я летам быў у Расеі, увесь час сачыў за навінамі. Гэта цяжка, бо ў мяне там сябры. Людзі, якія жывуць ва Украіне, не жадаюць вайны, яны хочуць спакойна жыць, як і ўсе астатнія», - сказаў Авечкін.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках