7 траўня 2024, aўторак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэал» прызнаны лепшай камандай Еўропы

«Рэал» прызнаны лепшай камандай Еўропы

Асацыяцыя еўрапейскіх клубаў (ECA) прызнала мадрыдскі «Рэал» лепшым клубам Еўропы ў 2014 годзе.

«Рэал» у гэтым годзе здабыў Кубак Гішпаніі, у дзясяты раз у гісторыі перамогшы ў Лізе чэмпіёнаў, а таксама атрымаў Суперкубак УЕФА, піша by.tribuna.com.

Паводле версіі ЕСА, самым перспектыўным клубам года стаў аўстрыйскі «Рэд Бул». Каманда з Зальцбурга зрабіла значны скачок у клубным рэйтынгу пасля выступу ў Лізе Еўропы. На групавым этапе турніру «Рэд Бул» перамог ва ўсіх шасці матчах, а ў плэй-оф саступіў швейцарскаму «Базэлю».

У намінацыі «Маркетынг года» перамогу атрымаў шатландскі «Селтык», які забяспечыў у 2014 годзе для сваіх заўзятараў доступ да бяздротавага інтэрнэту на тэрыторыі ўсяго стадыёна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках