7 траўня 2024, aўторак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камбат «Данбаса» ідзе на парламенцкія выбары ва Украіне

12
Камбат «Данбаса» ідзе на парламенцкія выбары ва Украіне

Сямёнчанка, Шарамета і Собалеў ідуць на выбары з партыяй Андрэя Садовага.

Узначаліла спіс партыі Ганна Гапко, грамадская актывістка і каардынатарка «рэанімацыйнага пакета рэформаў» (РПР). Як паведаміў у «Твітэры» Уладзіслаў Содзель, «Самадапамога» Андрэя Садовага і «Воля» Ягора Собалева падпісалі мемарандум і ідуць на выбары разам. Да іх далучыліся частка актывістаў РПР і батальёна «Данбас».

Як абвясціў намеснік камбата «Данбаса» Пётр Кішкар, «на нарадзе «Данбаса" была падтрыманая пастанова аб аб'яднанні намаганняў з партыяй «Самадапамога», пішуць «Українські новини».

Пастанова аб аб'яднанні намаганняў з «Воляй» і батальёнам «Данбас» была аднагалосна падтрыманая дэлегатамі з'езда партыі «Самадапамога». Собалеў атрымаў 6-е месца ў спісе, сам Садовы - пяцідзясятае.

Садовы паведаміў на з'ездзе, што ў аўторак будзе апублікаваны поўны спіс партыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках