7 траўня 2024, aўторак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты абвясцілі пра прэтэнзіі на ўсю тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей

34
Тэрарысты абвясцілі пра прэтэнзіі на ўсю тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей

ДНР прэтэндуе на ўсю тэрыторыю Данецкай вобласці і не пагодзіцца на асобны статус толькі для часткі, якую яна кантралюе.

Пра гэта ў аўторак заявіў у інтэрв'ю РІА "Новости" самаабвешчаны "прэм'ер-міністр" "рэспублікі" Аляксандр Захарчанка.

Такім чынам ён адрэагаваў на словы дарадцы прэзідэнта Юрыя Луцэнкі, які заявіў, што менскі пратакол не прадугледжвае асобнага статусу для Данецкай і Луганскай абласцей у цэлым, і яго атрымае толькі частка, кантраляваная ваеўнікамі.

"Вялікі дзякуй спадару Луцэнку за гэткую шчодрую прапанову, але мы са сваёй зямлёй як-небудзь самі разбярэмся. ... ДНР - гэта ўся Данецкая вобласць, а ЛНР - уся Луганская вобласць", - сказаў Захарчанка.

Укладзенае ў Менску замірэнне Захарчанка назваў "магчымасцю без крыві вызваліць незаконна занятую тэрыторыю".

Нагадаем, у панядзелак Юрый Луцэнка заявіў, што блізу траціны Данецкай і Луганскай абласцей, якая не кантралюецца ўкраінскімі ўладамі, атрымае асобны статус. Таксама ён дапусціў, што гэтая зона будзе ізаляваная і агароджаная адмысловымі збудаваннямі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках