7 траўня 2024, aўторак, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

12 гарадоў Беларусі возьмуць удзел у глабальным прыбіранні

14
12 гарадоў Беларусі возьмуць удзел у глабальным прыбіранні

Менск, Гомель, Гародня, Берасце ды іншыя гарады Беларусі на працягу месяца зладзяць маштабныя прыбіранні смецця.

Акцыя пройдзе ў рамках сусветнай экалагічнай акцыі «Зробім!». Прыбіранні будуць праходзіць кожныя выходныя ў перыяд з 13 верасня да 12 кастрычніка 2014 года. Далучыцца і ініцыяваць прыбіранне ў сваім рэгіёне могуць усе ахвочыя. Першае прыбіранне ў Менску пройдзе 14 верасня на Менскім моры. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары акцыі.

Плануецца, што далучэнне Беларусі да міжнароднай акцыі дапаможа навесці парадак у гарадах і сельскай мясцовасці, месцах адпачынку. Валанцёры зліквідуюць несанкцыянаваныя сметнікі ў лясох і на прыбярэжных тэрыторыях.

Сёлета далучыцца да прыбірання стала нашмат прасцей: аб запланаваных пунктах прыбірання на ўвесь перыяд акцыі можна даведацца на сайце greenmap.by. На карту ў рэжыме рэальнага часу наносяцца месцы, на якіх запланаванае або праводзіцца прыбіранне, таксама будуць адзначаны ўжо прыбраныя абшары.

Важна адзначыць, што ў акцыі няма адзінага каардынатара: кожны ахвотны можа арганізаваць уласную групу добраахвотнікаў і навесці парадак у тых месцах, дзе гэта трэба. Калі вы хочаце зладзіць прыбіранне, паглядзіце, як гэта можна зрабіць.

Акцыя «Зробім!» упершыню стартавала ў 2008 годзе ў Эстоніі, выклікаўшы вялікі ажыятаж, яна атрымала падтрымку сярод насельніцтва. За адзін дзень 50 тысяч добраахвотнікаў сабралі 10 тысяч тон смецця ва ўсёй краіне! У 2012 годзе акцыя ператварылася ў міжнароднае «Сусветнае прыбіранне», да якой прылучыліся больш за 80 краін, у тым ліку і Беларусь.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках