7 траўня 2024, aўторак, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bank of America панізіў прагноз росту ВУП Расеі да нуля

1
Bank of America панізіў прагноз росту ВУП Расеі да нуля

Bank of America панізіў прагнозы росту ВУП Расеі ў 2014 годзе з 0,5 да 0,3%, а ў 2015-м - з 1,3% да нуля.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы чакаем, што макраэканамічная сітуацыя ў Расеі пагоршыцца ў сувязі з паскарэннем інфляцыі на фоне ўвядзення абмежаванняў на імпарт прадуктаў харчавання, падзеннем спажывання і сумы інвестыцый, а таксама скарачэннем экспарту», - тлумачыць аналітык банка Уладзімір Асакоўскі.

Bank of America ўжо не першым разам за апошнія паўтара месяца пераглядае прагнозы далейшага развіцця Расеі. У прыватнасці, 3 верасня банк адкарэктаваў прагнозныя паказчыкі інфляцыі: яны павысіліся з 6,8 да 7,8% у канцы 2014 года і з 6,6 да 8% у першым квартале 2015-га. Мяркуецца, што ў выніку гэтага Цэнтрабанк можа зноў падняць ключавую стаўку - цяпер ужо да 8,5%.

Цяпер падзеі прадаўжаюць развівацца паводле найгоршага сцэнару, які прадугледжвае, што Расея пазбавіцца доступу да крэдытных сродках з боку ЗША і Еўразвязу. Праз гэта ў краіны могуць узнікнуць праблемы з замежным фінансаваннем. Адначасова праз рост геапалітычнай напружанасці паніжаецца інвестыцыйны попыт на расейскія актывы.

Фота: Shutterstock

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках