7 траўня 2024, aўторак, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Масквы ў Менск - за $35

22
З Масквы ў Менск - за $35

Tурыстычная кампанія «Дзякуй-Трэвэл» адкрывае штодзённы трансфер маршрутам Менск - Масква - Менск з фіксаваным коштам білета 350 тысяч рублёў.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі, піша onliner.by.

Перавознікам выступіць «Мега-Мотарс», аўтапарк якой складаецца з 10 аўтобусаў высокага класа камфортнасці Scania, якія адпавядаюць патрабаванням экалагічнай бяспекі «Еўра 4» і «Еўра 5».

Кампанія абяцае бясплатны Wi-Fi, разеткі 220V, 2 тэлевізары ў салоне з «добрым наборам фільмаў», клімат-кантроль тэмпературы паветра, лядоўню, дапаможны абагравальнік, камфортныя адкідныя крэслы з рамянямі бяспекі, абсталяваныя рассоўнай сістэмай і падножкамі для зручнага адпачынку.

- Мы прапануем кошт ніжэйшы за кошт Ecolines на 50 тысяч рублёў, - распавялі ў «Дзякуй-Трэвел». - Акрамя таго, маршрут абслугоўваюць ветлівыя высокакваліфікаваныя кіроўцы з шматгадовым досведам працы ў пасажырскіх перавозках, адзетыя ў дызайнерскую ўніформу, і сцюардэсы на борце.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках