8 траўня 2024, Серада, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі дакляруюць два «бабіныя леты» ў Беларусі

7
Сіноптыкі дакляруюць два «бабіныя леты» ў Беларусі

Верасень будзе цёплым.

Расейскія сіноптыкі паспяшаліся засмуціць сваіх суграмадзян. Маўляў, цяперашняе пацяпленне ў еўрапейскай часткі Расеі хутка зменіць халодная і дажджлівая восень. І ніякага бабінага лета ўжо не будзе, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Няўжо і беларусы застануцца без бабінага лета?

- Пацяпленне, якое мы цяпер назіраем, звязанае з прыходам антыцыклону. Да канца тыдня будзе стаяць па-жнівеньску цёплае надвор'е. Такую з'яву ў народзе называюць маладым бабіным летам, - распавёў Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. - Увесь месяц, паводле прагнозаў, тэмпература паветра будзе вышэйшай за вераснёўскую норму. Пазней бабіна лета, якое звычайна надыходзіць у канцы верасня - пачатку кастрычніка, прыйдзе да нас у другой палове месяца.

Паводле народнага календара бабіна лета доўжыцца з 14 верасня - дня Сямёна-летаправодца да 21 верасня - Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Але працягласць добрага надвор'я заўсёды розная - яна можа доўжыцца і некалькі дзён, і некалькі тыдняў. Дарэчы, прыкладна раз у 7 гадоў бабіна лета наогул не прыходзіць.

- Наколькі апраўданы прагноз расейскіх сіноптыкаў, сказаць складана, - кажа Дзмітрый Рабаў. - Але беларусам не варта хвалявацца з гэтай нагоды: паміж Масквой і Менскам значная адлегласць, і нават у краіне мы можам бачыць розніцу ў тэмпературах паветра - у адзін дзень у Віцебскай вобласці зімой можа быць -15, а ў Берасці +5. Анамальных пагодных катаклізмаў у рэспубліцы ў верасні не чакаецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках