7 траўня 2024, aўторак, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралійскія архітэктары хочуць «павесіць» 5-павярховы дом на скале

15

Аўстралійскія архітэктары распрацавалі канцэпцыю пяціпавярховага дома, замацаванага на стромай скале высока над акіянам.

Праект пад назвай Cliff House належным чынам ацэняць аматары вострых адчуванняў і экстрэмальных тыпаў адпачынку. Ён распрацаваны для будаўніцтва на паўднёва-заходнім узбярэжжы штата Вікторыя, піша NEWSru.com.

Пры праектаванні гэтага незвычайнага жылля інжынэраў натхнілі ракавінкі, якія чапляюцца за корпус судна. Распрацоўнікі наважылі выкарыстаць гэту прыродную развязку для мацавання дома. Канструкцыя пры гэтым будзе выглядаць не проста дадаткам скалы, а яе натуральным працягам, піша блог Novate.

Улічваючы варункі, у якіх ладзяцца збудаваць Cliff House, яго нельга будаваць традыцыйнымі спосабамі. Жытло будзе складацца з некалькіх лёгкіх модульных канструкцый, злучаных паміж сабой. Яны прымацуюцца да скалы тоўстымі сталёвымі штыфтамі, якія вытрымаюць не толькі людзей, але і аўтамабілі - іх прапануецца паркаваць на вышэйшым паверсе.

Пакоі ў доме Cliff House будуць размешчаныя вертыкальна адзін над адным. Перасоўвацца з паверху на паверх стане магчыма пры дапамозе адмысловага ліфта. Інтэр'ер будзе зроблены ў мінімалісцкім стылі. Яго ў поўнай меры кампэнсуе захапляльны краявід на бязмежны акіян з велізарных вітражных вокнаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках