4 траўня 2024, Субота, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі праігнаравалі «цвярозыя» гулянні на Новы год

41
Менчукі праігнаравалі «цвярозыя» гулянні на Новы год

Усяго 47 тысяч жыхароў сталіцы ўзялі ўдзел у навагодніх гуляннях.

Два гады таму гэтая лічба складала каля 100 тысяч, піша БелаПАН.

Падчас святочных гулянняў у навагоднюю ноч у беларускай сталіцы надзвычайных здарэнняў не дапушчана, паведаміла ГУУС Менгарвыканкама. Як і ў мінулым годзе, асноўныя мерапрыемствы былі арганізаваныя ля Палаца спорту, ля абеліска «Менск - горад-герой» і будынка «Чыжоўка-Арэны».

Колькасць удзельнікаў святочных мерапрыемстваў склала «звыш 47 тысяч». Для параўнання: год таму гэтая лічба складала больш за 80 тысяч, два гады таму - блізу 95 тысяч (Тады мерапрыемствы былі арганізаваныя каля Палаца спорту, абеліска «Менск - горад-герой» і Нацыянальнай бібліятэкі).

Нагадаем, трапіць на навагоднія мерапрыемствы можна было праз КПП і пасля ператрусаў. Дапускаліся на іх толькі цвярозыя жыхары Менска.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках