2 траўня 2024, Чацвер, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскі баксёр пабіў чэмпіёнскі рэкорд

Японскі баксёр Наёя Інуэ стаў чэмпіёнам свету ў другой у ліку вагавой катэгорыі, устанавіўшы пры гэтым сусветны рэкорд.

Каб заваяваць другі чэмпіёнскі тытул у розных катэгорыях, 21-гадоваму Інуэ спатрэбілася правесці ўсяго восем баёў на прафесійным рынгу. Раней так хутка гэта не ўдавалася нікому, паведамляе РБК са спасылкай на Fightnews.com.

30 снежня ў Токіо японец накаўтаваў ў другім раундзе 39-гадовага аргенцінца Амара Нарваеса і адабраў у яго тытул WBO (Сусветная баксёрская арганізацыя) у вазе да 52,2 кг. Ужо ў першым раундзе Інуэ двойчы адправіў суперніка ў накдаўн. У другім раундзе ён яшчэ двойчы паслаў Нарваеса на насціл рынга, і пасля чацвёртага накдаўна аргенцінец не змог падняцца на ногі.

Наёя Інуэ пачаў прафесійную кар'еру ў кастрычніку 2012 года. Ужо ў шостым баі (6 красавік 2014) ён заваяваў тытул чэмпіёна свету WBC (Сусветная баксёрская рада) у вазе да 49 кг, накаўтаваўшы мексіканца Адрыяна Эрнандэса. 5 верасня японец абараніў гэты тытул, а затым «падняўся» адразу на дзве вагавыя катэгорыі, каб сустрэцца з Нарваесам. Усяго на рахунку Інуэ 8 баёў і 8 перамог (7 - накаўтам).

У рамках баксёрскага шоу у Токіо, галоўнай падзеяй якога стаў бой Нарваес - Інуэ, прайшлі яшчэ некалькі важных паядынкаў. Мексіканец Пэдра Гевара ў баі за вакантны тытул WBC у вазе да 49 кг перамог японца Акіры Яэгасі. Гевара паслаў суперніка ў накаўт у сёмым раундзе.

Хорхе Лінарес з Венесуэлы заваяваў вакантны тытул WBC у вазе да 61,2 кг, накаўтаваўшы ў чацвёртым раундзе мексіканца Хаўера Прыета. Алімпійскі чэмпіён 2012 японец Рыёта Мурата, які выступае ў катэгорыі да 76,2 кг, перамог амерыканца Джэсі Ніклоў. Цяпер на рахунку Мурата 6 баёў і 6 перамог (4 - накаўтам).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках