5 траўня 2024, Нядзеля, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанец паставіў на сваё пахудзенне і перамог

8

Букмекерская кантора William Hill выплаціла выйгрыш ў 2500 брытанскіх фунтаў жыхару Бірмінгема Патрыку Барнсу.

Брытанец паставіў на тое, што да канца 2014 ён скіне блізу 32 кілаграмаў вагі, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на «Рейтинг букмекеров».

У самым пачатку года 31-гадовы брытанец, чыя вага была большай за 110 кілаграмаў, паставіў на сваё пахудзенне 100 фунтаў. Букмекеры прапанавалі на гэта каэфіцыент 26,0. Інакш кажучы, імавернасць падзеі ацэньвалася менш як у пяць адсоткаў.

«Справа ў трэніроўках і здаровай ежы. Я неяк натыкнуўся на гісторыю пра мужчыну, які зрабіў стаўку на тое, што страціць вагу, і надумаў паступіць падобным чынам. Я сам люблю ставіць, але яшчэ не выйграваў з такім каэфіцыентам. Мне патрэбная была матывацыя для таго, каб дасягнуць мэты», - паведаміў Барнс.

Са слоў шчасліўчыка, яму моцна дапамагла гульня ў дартс, якім ён займаўся кожны вечар. Акрамя таго, Барнс адзначыў, што шмат плаваў, пры гэтым імкнучыся берагчы мышцы ад сілавых практыкаванняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках