5 траўня 2024, Нядзеля, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міт Ромні зноў будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША

Міт Ромні зноў будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША

Былы кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Міт Ромні заявіў пра гатоўнасць балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2016 годзе.

Гэта будзе ўжо трэцяя ягоная спроба ўзначаліць краіну, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Huffington Post.

«Я разглядаю свой удзел у прэзідэнцкай гонцы», - заявіў Ромні на пасяджэнні з 30 спонсарамі сваёй папярэдняй кампаніі, якое адбылося ў Нью-Ёрку. У якасці асноўных прычын, якія паўплывалі на ягоную пастанову, рэспубліканец назваў рост міжнароднай напружанасці і стан эканомікі ЗША.

Раней Ромні заяўляў, што не мае намеру больш ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. «Мой час сышоў», - растлумачыў ён сваю пастанову ў верасні 2014 года. Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што быў бы больш эфектыўным кіраўніком дзяржавы, чым Барак Абама. Рэспубліканец падкрэсліў, што цяперашні гаспадар Белага дома так і не змог развязаць праблему беспрацоўя, а таксама праводзіць няўдалую замежную палітыку.

У снежні мінулага года свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах ад Рэспубліканскай партыі дапусціў Джэб Буш - брат 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша. Са слоў былога губернатара Фларыды, да такой ідэі ён прыйшоў пасля размовы са сваёй сям'ёй у Дзень падзякі.

Акрамя Ромні і Буша, найбольш імавернымі кандыдатамі ад Рэспубліканскай партыі на выбарах у 2016 уважаюцца губернатар Тэхаса Рык Перы, сенатары Рэнд Пол, Марка Рубіо і Тэд Круз, экс-губернатар штата Арканзас Майк Хакабі, кангрэсмэн Пол Раян і губернатар штата Нью-Джэрсі Крыс Крысці.

У якасці імавернага кандыдата ад Дэмакратычнай партыі называюць былую дзяржсакратарку ЗША Хілары Клінтан. Афіцыйна яна пакуль не аб'яўляла аб намеры балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы, аднак летась у верасні намякнула на свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2016 года. У 2008 годзе Клінтан ужо ўдзельнічала ў прэзідэнцкай кампаніі і была асноўным канкурэнтам Барака Абамы ўнутры партыі.

Міт Ромні ў 2003-2007 гадах быў губернатарам штата Масачусэтс, а затым двойчы ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. У першы раз, у 2008 годзе, ён зняў сваю кандыдатуру на карысць іншага кандыдата-рэспубліканца Джона Макейна. У другі раз, у 2012 годзе, ён стаў адзіным кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі, аднак на выбарах у лістападзе прайграў Барака Абама.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках