5 траўня 2024, Нядзеля, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каву з малаком карысна піць у абед

3
Каву з малаком карысна піць у абед

Найчасцей у кавярнях і рэстарацыях замаўляюць каву з малаком. Якую карысць яна прыносіць?

Кава з малаком мае мноства варыяцый. Гэта - капучына, латэ, макіята, венская кава і іншыя. Галоўнае іх адрозненне паміж сабой - колькасць малака ў кубку. Акрамя гэтага часам у напой дадаюць розныя спецыі, лікёры і салодкія сіропы, піша gazeta.ua.

Падобныя напоі часта служаць выратаваннем, калі есці зусім не хочацца, але трэба нешта замовіць, каб скласці кампанію суразмоўцу ў рэстарацыі. Ці, наадварот, есці хочацца, а часу на паўнавартасны прыём ежы няма - у гэтым выпадку кава з малаком прытупляе пачуццё голаду і нядрэнна насычае.

Малако ўдала дапаўняе каву, кампенсуючы некаторыя яе негатыўныя эфекты. Так, напрыклад, кава "падкісляе" арганізм, а малако, наадварот, мае шчолачныя ўласцівасці, кава павышае кіслотнасць страўнікавага соку, а малако паніжае, кава "вымывае" кальцый з арганізма, а малако з'яўляецца крыніцай кальцыя.

Такі напой - крыніца калорый, але калі ім злоўжываць, ён можа спрыяць набору лішняй вагі. Акрамя таго, кава з малаком уяўляе сабой спалучэнне рэчываў таніна (змяшчаецца ў каве) і казеіна (малочны бялок), а такі мікс не надта добры для нашага стрававання і абмену рэчываў. Таму гэты напой дапускаецца ў меру і лепш без цукру.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках