5 траўня 2024, Нядзеля, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліклінікі Менска скарачаюць бясплатныя паслугі

26
Паліклінікі Менска скарачаюць бясплатныя паслугі

Спыненае бюджэтнае фінансаванне 2-ой дзяржаўнай стаматалагічнай паліклінікі.

Яна рэарганізаваная ва унітарнае прадпрыемства «Клініка эстэтычнай стаматалогіі». Таксама платнай стала і Дзяржаўная медыцынская даведка. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Мікалай Скавародка, піша «Минск-новости».

Такім чынам, у некалі бюджэтнай 2-ой стаматалагічнай паліклініцы цяпер прапануюць толькі платныя медыцынскія паслугі, праўда, па дзяржаўных расцэнках. У пераліку - тэрапія, хірургія, пратэзаванне, выпраўленне прыкусу.

У дзяржаўнай стаматалогіі Менска працуюць 1-я гарадская стаматалагічная дзіцячая паліклініка, гарадскія стаматалагічныя паліклінікі № 3, 4, 5, 7, 8, 12, 13, 14. Акрамя таго, у звычайных гарадскіх паліклініках (дарослых, дзіцячых), а таксама ў 33-яй студэнцкай арганізаваныя стаматалагічныя аддзяленні. Таксама ў структуры камітэта аховы здароўя гасразліковыя медустановы - ААТ «Медыцынская ініцыятыва», ААТ «9-я стаматалагічная паліклініка».

Дзяржаўная медыцынская даведка таксама перайшла на платную форму працы. Раней гэтая інфармацыйная служба дзейнічала ў тэставым рэжыме, таму званок на кароткі нумар 131 быў бясплатным.

Тэлефанаваць у медыцынскую даведку можна з гарадскога тэлефона або з мабільнага (сотавыя аператары "Велком" і МТС). Кошт 1 хвіліны пры тэлефанаванні з гарадскога нумара або з мабільнага (аператар «Велком») складае 1.840 рублёў, а з МТС - 2.500 рублёў. Пры звароце з гарадскога нумару трэба набіраць 131, з сотавых тэлефонаў - 7131. Рэжым працы медыцынскай даведкі з 8.30 да 19.00.

Спецыяліст дадаў, што галоўнае прызначэнне медыцынскай даведкі - інфармаванне аб платных медыцынскіх паслугах, якія прапануюцца паліклінікамі, лякарнямі, дыспансерамі, падначаленымі камітэту аховы здароўя Менгарвыканкама. Звесткі аб РНПЦ (рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах) супрацоўнікі службы не выдаюць.

Адно з апошніх новаўвядзенняў звязанае з арганізацыяй прамых тэлефонных ліній у актуальных медыцынскім напрамках. Першапраходцам стаў дзіцячы лекар-гастраэнтэролаг, якому было зададзена даволі шмат пытанняў, пераважна аб праблемах груднога гадавання.

З часам супрацоўнікі службы «131» плануюць падаваць інфармацыю аб бюджэтнай дзейнасці дзяржаўных медыцынскіх устаноў Менска.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках