5 траўня 2024, Нядзеля, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На канцэрт «Дзецюкоў» менчукі прыйшлі ў вышыванках і з бел-чырвона-белымі сцягамі

15

Гурт «Дзецюкi» выступіла ў Менску з вялікім сольным канцэртам.

Ён адбыўся ў клубе «Пираты» 9 студзеня. Гледачы падчас канцэрту разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе «Радыё Свабода».

Гурт «Дзецюкi» з'явіўся толькі ў 2012 годзе, і ўжо падчас арганізацыі першых канцэртаў сутыкнуўся з забаронай. Пакуль не было магчымасці выступаць у Беларусі, музыкі аб'ездзілі Польшчу, Нямеччыну, Аўстрыю, Чэхію, Славакію, дзе распавядалі сваімі песнямі пра гісторыю нашай краіны - выключна на роднай мове. Не так даўно з'явілася магчымасць выступаць і на айчыннай сцэне, якую «Дзецюкi» адразу ж і заваявалі. Музычны партал «Тузiн хiтоў» узнагародзіў іх тытулам «Герояў года». Такім чынам «Дзецюкi» сталі лепшай камандай на беларускай незалежнай сцэне ў 2014 годзе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках