5 траўня 2024, Нядзеля, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч і Ермакова так і не сталі старшынямі назіральных саветаў банкаў

27
Пракаповіч і Ермакова так і не сталі старшынямі назіральных саветаў банкаў

Новая пасада Надзеі Ермаковай пакуль не вядомая, а Пётр Пракаповіч і так амаль два гады працуе ў БПС-Ашчадбанку.

Пасля таго, як у снежні ў беларускім урадзе прайшлі сур'ёзныя кадравыя перастаноўкі, былых высокіх чыноўнікаў адправілі на працу на іншыя пасады. Тады тэлеканал СТВ паведаміў, што былая кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова і былы віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч сядуць у крэслы старшыняў назіральных саветаў банкаў БелВЭБ і БПС-Ашчадбанка адпаведна. Аднак дакументаў, якія пацвярджалі б гэта, пакуль няма. На сайтах банкаў у якасці старшыняў назіральных саветаў па-ранейшаму лічацца расейцы: у БелВЭБ - Сяргей Васільеў (намеснік праўлення расейскага Внешэкономбанка), а ў БПС-Ашчадбанку - Сяргей Гаркоў (намеснік старшыні праўлення Сбербанка ў міжнародным бізнесу), піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Пакуль афіцыйнага прызначэння Надзеі Андрэеўны на якую-небудзь пасаду не было, - кажуць у банку БелВЭБ.

А вось Пётр Пракаповіч ужо і так працуе ў БПС-Ашчадбанку з 2013 года. Ён займае пазіцыю прадстаўніка дзяржавы. Такія людзі павінныя быць ва ўсіх беларускіх банках, частка акцый якіх належыць краіне. Атрымліваецца, што прадстаўнік дзяржавы ў органах кіравання банка іграе ролю аднаго з акцыянераў. Таму ён можа прымаць удзел у сходах акцыянераў, пасяджэннях савета дырэктараў або назіральнага савета, а таксама ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў. Акрамя таго, у прадстаўніка дзяржавы ёсць права склікаць кіраванне банка на пазачарговы сход, запатрабаваць правесці аўдыт фінансавай справаздачнасці і запытаць інфармацыю аб дзейнасці банка. Прадстаўніка дзяржавы ў банк прызначае і здымае з пасады Саўмін разам з Нацбанкам. Дарэчы, ім можа стаць толькі віцэ-прэм'ер, кіраўнік дзяржаўнага органа або арганізацыі, якія падпарадкаваныя ўраду, а таксама ягоныя намеснікі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках