5 траўня 2024, Нядзеля, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзяне Фінляндыі выступаюць за рэферэндум аб сяброўстве ў NATO

5
Грамадзяне Фінляндыі выступаюць за рэферэндум аб сяброўстве ў NATO

Большасць фінаў настойвае на правядзенні рэферэндуму з нагоды сяброўства краіны ў NATO.

Такія вынікі апытання, праведзенага праз замову Yle кампаніяй Taloustutkimus, паведамляе "Европейская правда".

Рэспандэнтам было прапанавана выбраць з двух варыянтаў: першы варыянт меркаваў, што рашэнне аб сяброўстве ў NATO варта прыняць парламенцкай большасцю ў дзве траціны галасоў, а ў адпаведнасці з другім варыянтам правядзенне рэферэндуму аб пытанні ў любым выпадку абавязковае.

63% рэспандэнтаў абралі варыянт з рэферэндумам, тады як пастанова парламента задаволіла б 27% апытаных.

Пытанне стала актуальным пасля таго, як прэм'ер-міністр, лідар кааліцыйнай партыі Александэр Стуб заявіў аб дапушчальнасці прыняцця рашэння аб сяброўстве ў NATO і без рэферэндуму.

Паводле ягоных слоў, рэферэндум варта правесці ў тым выпадку, калі палітычным партыям не атрымаецца дамагчыся кансенсусу ў пытанні.

Прэзідэнт Саўлі Нііністэ абмеркаваў пытанні палітыкі бяспекі з лідарамі палітычных партый за некалькі дзён да Каляд. Паводле слоў прэзідэнта, цяпер пытанне пра NATO не актуальнае для Фінляндыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках