5 траўня 2024, Нядзеля, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Рыбак напіша новую песню для гурта Milki

14
Аляксандр Рыбак напіша новую песню для гурта Milki

Аляксандр Рыбак прадоўжыць супрацоўніцтва з беларускім гуртом і напіша для іх другую песню.

Калектыў, які ён ствараў адмыслова для ўдзелу ў «Еўрабачанні-2015», прадоўжыць сваё існаванне. Хоць дзяўчыны і не будуць прадстаўляць Беларусь на прэстыжным музычным конкурсе, нарвежскі спявак ужо рыхтуе другую песню для дзявочага калектыву, піша onliner.by.

Нягледзячы на ўсе крыўды, нарвежац не збіраецца кідаць дзяўчат, і ўжо ў лютым Milki пачнуць працу. Цяпер уся каманда на вакацыях. Пакуль невядома, ці захавае гурт нацыянальны каларыт, на які рабіў стаўку Рыбак.

«Мы ўжо думаем пра рускую версію песні Accent, і хутка Аляксандр пачне пісаць другую кампазіцыю для гурта. Будзем арыентавацца не толькі на рускамоўную аўдыторыю, але і на публіку з Заходняй Еўропы. Бо Milki падтрымлівалі пераможцы «Еўрабачання» і нават Філіп Кіркораў», - распавёў сааўтар праекта і прадстаўнік нарвежскага спевака ў Беларусі Андрэй Гузель.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках