5 траўня 2024, Нядзеля, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва правядзе конкурс на здабычу сланцавага газу

2
Літва правядзе конкурс на здабычу сланцавага газу

Умовы конкурсу на здабычу сланцаў павінныя быць падрыхтаваныя да канца студзеня.

Пра гэта заявіла віцэ-міністр навакольнага асяроддзя. Кіраўнік геалагічнай службы лічыць, што новы конкурс можа быць абвешчаны вясной гэтага года, піша ru.DELFI.lt.

Кіраўнік Камісіі конкурсу на выведку і здабычу сланцавага газу Дайва Матоненэ паведаміла, што абноўленая камісія на першым пасяджэнні на гэтым тыдні разгледзела змены прававой і геапалітычнай сітуацыі, а таксама вырашыла рыхтаваць умовы для новага конкурсу - яны павінныя быць прэзентаваныя на пасяджэнні 26 студзеня, як паведамляе BNS.

"На пасяджэнні вырашана і далей прытрымлівацца плана. Цяпер будуць рыхтавацца ўмовы конкурсу, на аснове ранейшага конкурсу, але з улікам і ўнясеннем пэўных змяненняў у рамках змененага прававога рэгулявання", - сказала яна.

Дырэктар Геалагічнай службы Літвы Ёнас Саткунас паведаміў, што рэальна новы конкурс абвясціць вясной гэтага года.

"Няма якіх-небудзь перашкод для адмовы ад правядзення конкурсу, хіба што будзе прынятае нейкае палітычнае рашэнне. Прававыя акты рыхтуюцца, і гэта азначае, што ідзе падрыхтоўка да новага конкурсу", - адзначыў ён.

Раней ён згадваў, што здабычай сланцаў ў Літве цікавілася кітайская нафта-хімічная карпарацыя Sinopec, навукоўцы якой наведалі краіну летам, аднак цяпер Саткунас сказаў, што сапраўдная іх зацікаўленасць будзе бачная толькі пасля абвяшчэння конкурсу.

Прэм'ер-міністр Альгрыдас Буткявічус у снежні выказаў надзею на тое, што будуць тыя, хто пажадае прыняць удзел у конкурсе, хоць некаторыя кампаніі ЗША ўжо нібыта выказалі цікавасць.

Пасля таго, як літоўскія ўлады ўнеслі змены ў падатковую, прававую сістэмы і правілы рэгулявання, у кастрычніку 2013 года кампанія Chevron пакінула конкурс, які праходзіў у Літве яна была адзіным ягоным удзельнікам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках