5 траўня 2024, Нядзеля, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі навуковец: Мы стваралі 3D прынтары яшчэ ў 1986 годзе

84

Кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны запэўнівае, што першыя 3D прынтары стварылі ў Беларусі 30 гадоў таму.

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Мы рабілі разам з прафесарам Гарушкіным напэўна першыя ў свеце 3D прынтары. У 1986 годзе яны ў нас ужо былі ў жалезе, ёсць адпаведныя фатаграфіі. Навуковы калектыў рабіў гэта сваімі рукамі, на каленях можна сказаць. Мы зрабілі такія ўнікальныя рэчы, якія да гэтага часу яшчэ ніхто не паўтарыў. Адну ўстаноўку ўкаранілі ў Маскве, у Мінавіяпраме, для стварэння першаўзораў лятальных апаратаў», распавёў Міхаіл Жамчужны.

Навуковец адседзеў 5 гадоў за кратамі праз абвінавачванне ў карупцыі. Цяпер яго чакае новы суд. Міхаіла Жамчужнага абвінавачваюць у наўмыснай выдачы службовых сакрэтаў, незаконным набыцці (вырабе) сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама ў дачы хабару.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках