5 траўня 2024, Нядзеля, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвіі не ўдалося дапытаць былых байцоў рыжскага АМАПа

2
Латвіі не ўдалося дапытаць былых байцоў рыжскага АМАПа

Былыя супрацоўнікі спецпадраздзялення не з'явіліся ў суд.

Латвія прызнала адпаведнай просьбу Літвы аб прававой дапамозе адносна допытаў двух былых амапаўцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Латвіі. Тым не менш, дапытаць іх не атрымалася, таму што яны не з’явіліся ў суд, паведамляе rus.DELFI.lv.

У пятніцу ў Апеляцыйным судзе Літвы ў Вільнюсе былі апублікаваныя адказы Латвіі на просьбы Літвы аб прававой дапамозе. Суд прасіў дапытаць у якасці сведак двух былых амапаўцаў - Нормундса Страпцанса і Германа Бунятава. Сведак, якія пражываюць у Латвіі, меркавалася дапытаць на прадмет іх службы ў Рыжскім АМАПе.

Латвія паведаміла, што была гатовая выканаць просьбу Літвы аб прававой дапамозе. Страпцансу і Бунятаву былі высланыя позвы з'явіцца 28 кастрычніка на допыт у суд Земгальскага прадмесця Рыгі, аднак яны не з’явіліся. Прычына іх няяўкі ў суд невядомая.

Пракурор Саўлюс Вярсяцкас сказаў, што былыя амапаўцы давалі паказанні сведак у іншых судовых працэсах пра структуру АМАП і прызначэнні, характары дзейнасці створаных у гэтай структуры груп Delta.

Віленскі акруговы суд прызнаў адзінага затрыманага і прыцягнутага да суду падазраванага ў датычнасці да забойства літоўскіх мытнікаў і памежнікаў на КПП Медзінінкай Канстанціна Міхайлава вінаватым і ў 2011 годзе асудзіў яго пажыццёва.

Літоўскія пракуроры, якія абскарджвалі гэты прысуд, дамагаюцца асуджэння Міхайлава на злачынствы супраць чалавечнасці. Абскарджваў прысуд і сам асуджаны, які катэгарычна адмаўляе сваю віну.

Ранняй раніцай 31 ліпеня 1991 года на КПП Медзінінкай былі расстраляныя сем літоўскіх мытнікаў і памежнікаў.

Фота: LRS

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках