5 траўня 2024, Нядзеля, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы - у дваццатцы наймацнейшых на этапе Кубка свету ў Оберхофе

14
Беларусы - у дваццатцы наймацнейшых на этапе Кубка свету ў Оберхофе

Два беларускія біятланісты патрапілі ў дваццатку наймацнейшых паводле вынікаў спрынтарскай гонкі на 10 км на этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе.

Юрый Лядаў з адным спудлам (на першай стральбе) заняў 11-тае месца, сасупіўшы лідару гонкі 42,5 секунды, Уладзімір Чапелін фінішаваў з 18-м часам (0 + 1; 57,4), піша БелаПАН.

Пераможцам спрынту стаў лідар агульнага заліку француз Мартэн Фуркад (1 + 0), другое месца заняў нарвежац Оле-Эйнар Б'ёрндален (0 + 1; 4,4), трэцяе - расеец Цімафей Лапшын (0 + 1; 17,5).

Беларус Раман Елятноў заняў 59-тае месца (2 + 2; 2: 32,0), Віктар Крыўко - 68-е (2 + 1; 2: 53,8).

Адзначым, што з прычыны дрэнных умоў надвор'я старт гонкі быў перанесены на дзве гадзіны. За гэты час арганізатары змянілі трасу, выключыўшы з яе найбольш падталыя месцы.

11 студзеня ў Оберхофе павінныя прайсці дзве гонкі з агульнага старту. У жаночай гонцы Беларусь будзе прадстаўленая Дар'яй Домрачавай і Надзеяй Скардзіна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках