5 траўня 2024, Нядзеля, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеісты менскага «Дынама» атрымалі 12-тую перамогу ў 13 матчах

4
Хакеісты менскага «Дынама» атрымалі 12-тую перамогу ў 13 матчах

10 студзеня ў чарговай сустрэчы чэмпіянату КХЛ каманда Любаміра Паковіча перамагла на выездзе «Сочи» 3:2 (1:1, 0:0, 2:1).

Чатыры з пяці галоў на рахунку беларускіх гульцоў - дынамаўца Аляксея Калюжнага і сочынца Андрэя Касціцына, піша БелаПАН.

Шайбы закінулі:

у гасцей - Аляксей Калюжны (19.53, асістэнт Пол Шчахура; 53.32, Джонатан Чычу, Пол Шчахура), Джонатан Чычу (55.30, Аляксей Калюжны, Алег Гарошка);

у гаспадароў - Андрэй Касціцын (15.51, Ілля Крыкуноў, Ігар Ігнатушкін; 50.41, у большасці 5х3, Ілля Крыкуноў, Раян Уітні).

Склад «Дынама»:Хаўген; Гарошка - Крайчак, Калюжны - Шчахура - Чычу; Нагачоў - Бэйлен, Лінгле - Элісан - Веске; Лісавец - Шынкевіч, Мялешка - Кулакоў - Мацярухін; Развадоўскі - Кітараў - Сцяпанаў; Захараў.

Штрафны час:4 - 6 (Лінгле, 48.56, Шынкевіч, 50.08 - Ярвінен, 28.13, Пёперле, 34.21, Первышын, 57.08).

Пасля 43 гульняў беларуская каманда з 79 ачкамі займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 21 перамогу ў асноўны час, 3 - у авертайме, 3 - па булітах і зведаўшы 12 параз у асноўны час, 1 - у авертайме і 3 - па булітах (розніца шайбаў 130-110).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках